Пра нас

Сэкцыя візуальных назіраньняў і астрафота уваходзіць у склад Менскага Клюбу Аматараў Астраноміі hv. Асноўныя напрамкі:

  • Арганізацыя і правядзеньне візуальных назіраньняў астранамічных аб’ектаў;
  • Вывучэньне тэарэтычных і практычных асноваў назіраньняў: арыентацыя па зорнаму небу, карыстаньне тэлескопам і інш.;
  • Вывучэньне асноваў астранамічнае фатаграфіі і апрацоўкі атрыманых рэзультатаў.
  • У сэкцыі візуальных назіраньняў удзельнічаюць усе члены клюбу аматараў астраноміі. Але паглядзець ў тэлескоп і навучыцца ім карыстацца можа кожны жадаючы. Дастаткова звычайна звярнуцца да нас. Лягчэй за ўсё нас знайсці можна па суботах апасля 20:00 на пляцоўцы перад планетарыям – калі надвор’е добрае і ёсьць што назіраць:)

    Leave a Reply

    Your email address will not be published. Required fields are marked *