Справаздача назіраньня Вэнэры 20.07.2014

Сёньня 20.07.2014 я падняўся а 3-й ранку з надзеяй убачыць Вэнэру і Мэркур. Сабраліся выехаць у поле за Стайкамі, але праяжджаючы Чыжоўскае вадасховішча, убачылі на кругавідзе хмары акурат у тым месцы дзе павінны былі ўзыходзіць плянэты. Ня ўсё аказалася так кепска, з-за хмары паказалася Вэнэра. Мы зь сябрам вырашылі не ўпускаць момант і расклаліся нікуды далей не паехаўшы.

Такім чынам, пад рык тыграў з заапарку мы назіралі Вэнэру. Від быў дзівосны, ня гледзячы на вельмі сьветлае неба.

Было каля 5 ранку. Троху ніжэй за Вэнэру былі бачныя сполахі маланкі, але мы зрабілі пару здымкаў Вэнэры.

Выразнасьць здымкаў не на вышыні, бо было ўжо сьветла.

Nemo911

Nemo911

Вэнэра: Здымка: SW N-200, Nikon D5100, акулярная праэкцыя Гіпэрон 5 ММ. Відэа шэраг, складаньне 600 кадраў у RegiStax 5.1

This entry was posted in Навіны, Назіраньні ў Менску, Справаздачы пра назіраньні. Bookmark the permalink.

Comments are closed.